Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Маларыцкі раён

Фёдар Яфімавіч Маруда нарадзіўся ў 1916 г. у п. Аляксандраўcкі Арэнбургскай губерні (цяпер Шарлыцкага раёна Арэнбургскай вобласці) у сялянскай сям'і. Скончыў 7 класаў Шарлыцкай школы, працаваў у саўгасе, стаў камсамольцам. Па пуцёўцы камсамола ў 1934 г. паехаў на будоўлю ў г. Орск, вучыўся ў рамесным вучылішчы, адкуль быў прызваны ў 1937 г. у Чырвоную армію. У 1940 г. скончыў афіцэрскія курсы, атрымаў званне малодшага лейтэнанта.

Марыя Пятроўна Жыгалава нарадзілася 10 лютага 1951 г. у в. Збураж Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З 1969 г. працавала ў Збуражскай сярэдняй школе старшай піянерважатай, настаўніцай. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1973) больш за 20 гадоў працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, нямецкай мовы ў школах Маларыцкага раёна. У Арэхаўскай СШ стварыла школьны музей імя А. С. Пушкіна.

У храме свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Маларыта Брэсцкай вобласці знаходзіцца спіс старажытнай іконы Божай Маці «Элеуса» («Замілаванне»). Гісторыя гэтага абраза пакрыта тайнамі. Дакладную гісторыю цяжка вызначыць, улічваючы гістарычныя перамены, якія перажыла Брэсцкая зямля. 

Сцепаніда Аляксееўна Сцепанюк нарадзілася 4 снежня 1935 г. на хутары паблізу в. Дарапеевічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час вайны па загаду немцаў сям’я пераехала ў Дарапеевічы. Маці добра ткала, ткацкія кросны зрабіў бацька. Бацькі выраблялі адзенне, рушнікі, пакрывалы, палавікі, прадавалі альбо мянялі на ежу — так выжывалі ў час вайны.

Каля пяці гадоў (2015–2020) праводзілася даследчая работа па вывучэнні традыцыі выпякання на тэрыторыі Маларытчыны грэцкага хлеба: адшукваліся архіўныя дакументы, збіраліся звесткі, праводзіўся пошук людзей, якія, пераняўшы ад старэйшых пакаленняў старажытную традыцыю, сёння валодаюць уменнем выпякаць грачанікі. Падвынікавала ўсю пошукавую работу экспертнае заключэнне доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры этналогіі, музеялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Тадэвуша Антонавіча Навагродскага.

Ужо 80 гадоў прыходзіць да чытача маларыцкая раённая газета, якая мяняла сваю назву, але, нягледзячы на ўсе павевы часу, заўсёды заставалася мясцовым выданнем, арыентаваным на адлюстраванне жыцця раёна і яго жыхароў.

Аляксей Навумавіч Алесік нарадзіўся 25 красавіка 1915 г. у в. Нікольскае Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У гады польскай акупацыі (1918–1939) актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбе.

Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка нарадзіўся 26 лістапада 1975 г. у г. Маларыта Брэсцкай вобласці. У школьныя гады захапляўся гандболам і футболам. Вырашальную ролю ў выбары віду спорту адыграў трэнер Аляксандр Лядзінскі, які прапанаваў юнаку гуляць за футбольную каманду СПТВ № 11. Юнак настолькі захапіўся футболам, што ў восьмым класе два разы на тыдзень ездзіў на трэніроўкі ў СДЮШАР № 5 г. Брэста (першы трэнер — В. В. Тышчанка).

У СССР была створана шырокая сетка пазашкольных устаноў, якія вялі работу з вучнямі ў пазаўрочны час. Маларыцкі раённы Дом піянераў і школьнікаў быў створаны ў 1955 г. Установа пад кіраўніцтвам аддзела адукацыі Маларыцкага райвыканкама выконвала функцыі метадычнага цэнтра для пазашкольнай дзейнасці ў горадзе і раёне.

Фізкультура і спорт у СССР займалі важнае месца ў жыцці савецкага грамадства. Гэтай сферы надавалася вялікая ўвага на самым высокім дзяржаўным узроўні. Спартыўнае выхаванне дзяцей і моладзі дасягнула значных вынікаў. У жніўні 1965 г. сваю працу пачала Маларыцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Першым дырэктарам школы быў Уладзімір Якаўлевіч Серада.

Старонка 1 з 6